“Горад заўтрашняга дня: сэнсары, сеткі, хакеры і будучыня гарадскога жыцця”
КНІГА:
- “Горад заўтрашняга дня: сэнсары, сеткі, хакеры і будучыня гарадскога жыцця” Карла Рацці і Мэцью Кладэля (The City of Tomorrow: Sensors, Networks, Hackers, and the Future of Urban Life, Carlo Ratti , Matthew Claudel, Yale University Press 2016),
- пераклад 2017 года выдавецтва Інстытут Гайдара (https://iep.ru/ru.html)
- колькасць старонак – 248.
АНАТАЦЫЯ:
“З моманту з’яўлення першых гарадоў дзесяць тысяч гадоў таму яны сталі адным з найбольш уражлівых твораў чалавецтва, але іх развіццё ніколі не было лінейным. У гісторыі гарадоў былі перыяды радыкальных пераменаў, паваротныя моманты, якія цалкам перавызначалі саму іх сутнасць. У гэтай кнізе вядомыя архітэктар і ўрбаніст, якія займаюцца вывучэннем таго, як перакрыжоўваюцца горад і тэхналогіі, сцвярджаюць, што мы перажываем адзін з такіх момантаў. Аўтары тлумачаць сілы, якія стаяць за гарадскімі зменамі і прапануюць новы погляд на магчымасці гарадоў заўтрашняга дня.
Кніга архітэктара Карла Рацці і дызайнера Мэцью Кладэля ўяўляе сабой, на думку шэрагу экспертаў, выдатнае апісанне сучасных падыходаў да гарадскога праектавання, якія заснаваныя на шырокім ужыванні вынікаў аналітыкі вялікіх дадзеных (big data) і тэхналогій “інтэрнэту рэчаў”. “Калі вам неабходна простае і ясныя ўводзіны ў падобную праблематыку, смела выбірайце гэтую кнігу”, – раіць у сваёй рэцэнзіі Рычард Дж. Уільямс, спецыяліст у галіне сучасных візуальных культур і кіраўнік Школы гісторыі мастацтваў ва Ўніверсітэце Эдынбурга.
РЭЦЭНЗІЯ культуролага Аксаны Мароз пра сучасную фундаментальную навуку і вучоных на сайце праекта ПостНавука – https://postnauka.ru/books/80091.
УРЫЎКІ З КНІГІ:
- сайт праекта ПостНавука https://postnauka.ru/longreads/79111;
- сайт інтэрнэт-выдання аб архітэктуры, горадабудаўніцтве і дызайне Archspeech https://archspeech.com/article/kniga-gorod-zavtrashnego-dnya -sensory-seti-hakery-i-budushhee-gorodskoi-zhizni.
Поўны друкаваны варыянт выдання можна ўзяць пачытаць у нашай бібліятэцы, для гэтага проста пакідайце заяўку ў каментарах ў фейсбуку альбо праз.