Плошча каля кінатэатара Кастрычнік
прашпэкт Незалежнасьці, 73 Паказаць на мапе

Кастрычнік” — шырокафарматны кінатэатар Менску, які адкрыўся 30 студзеня 1975 рока на месцы ранейшага кінатэатра “Зорка” падчас прэмьеры фільма “Блякада”. У кінатэатры быў усталяваны першы эксперымэнтальны апарат, які счытваў гукавую дарожку.

Будынак кінатэатра быў пабудаваны па індывідуальнаму праэкту інстытута “Белдзяржпраект” (арх. В. Малышаў). Агульная плошча будынка складае 8000 м². У кінатэатры адна глядацкая заля ў форме амфітэатра на 1180 месцаў, якая абсталявана кандыцыянаваньнем і стэрэагукавой сыстэмай DTS Surround System.

Кінатэатар “Кастрычнік” знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасьці. У ім разьмешчаны вэстыбюль, 2 фае, кавярня, піцэрыя (клюб у вячэрні час) і заля расейскага більярду. Таксама ў вэстыбюлі будынка знаходзяцца экзатычныя расьліны й велізарная клетка з жывымі папугаямі. Экран у кінатэатры 22 х 10 метраў.

9 верасня 2005 рока да Дня горада ля кінатэатра “Кастрычнік” была ўсталявана бранзалёвая скульптура “Паштальён”. Кампазыцыя сабраная са 100 дэталяў агульнай вагой 700 кіляграмаў.

8 сакавіка 2012 рока кінатэатар адчыніўся пасьля рамонту, падчас якога фатэлі былі заменены на больш камфортныя, а агульная колькасьць месцаў паменшылася з 1344 да 1180, а таксама зьявілася лічбавая падсветка шэрагаў.

У кастрычніку 2018 рока зьявілася інфармацыя, што бліжэйшым часам кінатэатар чакае рэканструкцыя, згодная зь якой ён стане шматзальным.

Сярэдні кошт квіткоў:

самы танны – 4 руб. на ранішні сэанс;

самы дарагі – 6 руб. на вячэрні сэанс.

Наведвальнасьць кінатэатра – 710 тыс. гледачоў (2011 рок), рэнтабельнасць – 3,7% (2014 рок).

Адрэса: прашпэкт Незалежнасьці, 73

Час працы: 10:00 - 22:00

Тэлефон: (+37517) 292-93-25

Адміністрацыя: УП “Кінавідэапракат Менгарвыканкаму”

ТЭЗЫ З ТЛУМАЧЭННЕМ
посмотреть методологию

Месца сустрэч

Як паказала дасьледваньне, плошча ля кінатэатра “Кастрычнік” ня ў поўнай меры выконвае сваю рэкрэацыйную функцыю. З-за сваёй непасрэднай блізкасьці з кінатэатрам прастора хутчэй зьяўляецца пляцоўкай для сустрэч перад тым, як зайсьці ў будынак кінатэатра. Такім чынам функцыянальнасьць плошчы зьніжаецца, бо яна не напоўнена зьместам, які тэарэтычна можа ўтрымліваць у сабе. Варта пры гэтым заўважыць, што апошнія 5 год пляцоўка перад кінатэатрам “Кастрычнік” актыўна выкарыстоўваецца апазыцыйнымі палітычнымі дзяячамі, у прыватнасьці для арганізацыі дэманстрацый альбо маршаў. Аднак нават у такім выпадку плошча хутчэй выконвае функцыю кропкі збору альбо сустрэчы людзей, з мэтай далейшага прасоўваньня па маршруту (акцыі “Дзень Волі”, “Чарнобыльскі Шлях” і г.д.).

Транзытная плошча

Па прычыне наяўнасьці ў крокавай дасяжнасьці станцыі мэтро Акадэмія Навук, шэрагу факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэта (БНТУ) і іньшых дзяржаўных і камэрцыйных устаноў плошча актыўна выкарыстоўваецца гарадзкімі жыхарамі як транзытная, якую яны праходзяць не затрымліваючыся.

Канструктыўны дыссананс

Будынак кінатэатра “Кастрычнік” – даволі манумэнтальная й масыўная канструкцыя. Аднак па старой савецкай звычцы такога роду манумэнталізм створаны хутчэй для застрашэньня дробных людзішак сваёй велічынёй, чым стварэньнем магчымасьцей для тых самых людзішак, пераўтвараючы з гэтай мэтай свой манумэнталізм у шматфункцыянальную прастору. Адсутнасьць функцыяналу тычыцца ў першую чаргу сходаў і тэррасы на ўзроўні другога паверха, якія можна было выкарыстоўваць эфэктыўней.

Няўтульнасьць прасторы для адпачынку гарадзкіх жыхароў

З супроцьлеглага ад кінатэатра бока плошча прымыкаецца да прашпекта Незалежнасьці (раней Францыска Скарыны), што павышае ўзровень шуму й пагаршае ўмовы для ціхага адпачынку гарадзкіх жыхароў, бо праезная частка нічым не агароджана. Катастрафічна не хапае лаў (альбо яны знаходзяцца ў нездавальняючым стане) і іньшых прыстасаваньняў, якія закліканы стварыць утульнасьць і зручнасьць для мясцовых жыхароў і турыстаў. Такія ўмовы прыводзяць да таго, што шмат часу правесьці на гэтай плошчы не прадстаўляецца магчымым.

Мэтад аўтаэтнаграфіі
посмотреть методологию

Нядзеля, 11.06.2017, 13:00, надвор’е пераменлівае

Гэта нават не плошча, а проста скверык перад кінатэатрам. Бэтонны, але ў рухлівым месцы, які загароджаны дрэвамі й кустамі ад вуліцы, таму ёсьць у ім нейкая ўтульнасць.

Тут маецца выйсьце з мэтро, таму гэта добрае месца для сустрэч, па гэтай прычыне тут даволі шмат людзей. Здаецца, кінатэатар “Кастрычнік” – важны пункт для раённага жыцьця. Час бяжыць марудна. Знаходзіцца тут добра, проста сядзець на парапетах ці лаўках і глядзець на людзей.

Вельмі цікавы будынак кінатэатра. Ён прыгожы ў форме, мае класныя шырокія прыступкі і плятформу зьверху. Тут лёгка злавіць мелянхалічны настрой, калі ў нейкі момант хочацца дастаць кніжку і пачытаць, бо ня хочацца сыходзіць. Проста сядзець, паліць, назіраць. Шмат хто праходзіць, але амаль ніхто не зьвяртае на цябе ўвагі. Тут пастаянна далятаюць гукі з прашпэкта. Але чуваць і птушак, якія прадстаўлены пераважна галубамі й верабьямі. Чуваць таксама й гукі з бліжэйшых кватэраў, у якіх адчыненыя вокны. Сягоньня нядзеля, таму нехта нешта гатуе, нехта сварыцца.

Яшчэ цудоўная пляцоўка зьверху над плошчай, зь якой бачны праспект.

Чацьвер, 15.06.2017, 18:30, надвор’е цёплае

Месца сустрэчы (чаканьня сэансу ў кіно) і транзыту, шмат моладзі сядзіць на бартах кветнікаў. Сядзіць толькі моладзь. Маецца актыўны транзыт: студэнты (побач знаходзіцца БНТУ) й людзі старэйшага ўзросту з працы ў метро.

Адчуваньні

Няўтульна з-за вялікай плыні людзей, холадна сядзець на мармуры (былыя часы там былі драўляныя накладкі). Дваістае пачуцьцё з-за таго, што прастора быццам і знаходзіцца далёка ад праезнай часткі і ёсьць шмат прасторы для перасоўваньня ўздоўж прашпэкта, але  прысутнічае моцны трафік. Моцна адчуваецца гук плыні аўтамабіляў, што не дадае выгоды месцу, бо хочацца хутчэй сысці. Месца хутчэй чужое, закрытае, камэрных прастор няма. Затое ёсьць магчымасьць паназіраць за людзьмі. Дзеці бегаюць, шалеюць, гуляюць адзін з адным. Сонца прыгравае, нягледзячы на ​​прахалодны вечар і вецер.

Атмасфэра

Месца па размяшчэньню дазваляе крыху адцягнуцца ад шырокага прашпэкта й вялікай плыні людзей. Дрэвы ствараюць нейкую сымбалічную браму, якая практычна голая й нерухомая. Успаміны з унівэрсытэта: часам сядзелі тут (бардзюр перад шапікам) пасьля іспытаў альбо падчас праверкі курсавых праэктаў. Нейкія асацыяцыі й успаміны з гэтым месцам больш з-за ўнівэрсытэта, чым кінатэатра, хоць у кіно сюды прыходзілі часцей, чым сядзелі з аднагрупнікамі.

Працягласьць часу

Калі няма моцнага трафіку людзей, час крыху застывае. Трафік моцна паскарае працягласьць часу.

Гукі

Шум аўтамабіляў даволі моцны, але сьпевы й крык птушак (які крыху раздражняе) таксама чуваць, шум лістоты (прыемны), гук людзкога руху (абцасы, шорганьне адзеньнем), рэха размоў, абрыўкі слоў і выразаў, брэх сабакі, якая грае на газоне.

Soundscape пляцоўкі

Саўндскейп знаходзіцца па спасылцы https://soundcloud.com/user-971039119/knateatar-kastrychnk.

ІНТЭРВІЮ
посмотреть методологию

15.06, 19:00, Слава (20 год), студэнт БНТУ, факультэт ФІТР, чакаў сябра зь інтэрнату, які знаходзіцца недалёка ад кінатэатра:

– праходзіць даволі часта, у асноўным транзыт да мэтро, час ад часу – у кіно; часта сядзіць зь сябрамі на бардзюры дя кветнікаў;

– добрае месца, можна зь сябрамі пасядзець недалёка ад інтэрнату, кінатэатар побач; блізкасьць і інтэрнату, і кінатэатру зьяўляецца й плюсам, і мінусам: шмат праходзіць выкладчыкаў і ня вельмі добрых знаёмых студэнтаў, якія могуць проста так падыйсьці, калі ўбачаць тут, хоць стасавацца зь імі ты ня хочаш;

– у іньшых кінатэатрах няма лесьвіц, а тут можна пасядзець на ніх альбо схавацца ад дажджу пад імі; зручнае месцазнаходжаньне ў цэнтры горада й каля інтэрнату;

– прыемнае месца, нагадвае невялікую выспу (таму што знаходзіцца на адлегласьці ад прашпэкта); радасьць, таму што можна прыходзіць зь сябрамі зь інтэрнату ў кіно; не камфортна, калі шмат людзей ідзе ў мэтро/ад мэтро ў бок БНТУ пад лесьвіцай, і ён у гэтым натоўпе.

15.06, 19:30, Ірына (34 гады), выкладчык ангельскай мовы:

– сягоньня чакае сяброўку, каб пайсьці ў кіно; прыходзіць ня часта, толькі калі йдзе ў кіно;

– падабаецца, што плошча знаходзіцца на паніжаным узроўні падалей ад прашпэкта, цікавыя лесьвіцы ў кінатэатра;

– не падабаецца, што людзі кураць дзе заўгодна, хацелася-б вылучыць асобныя пляцоўкі для курыльшчыкаў, таксама не падабаюцца нізкія сядзеньні на бардзюрах і халодныя;

– блізкае разьмяшчэньне кінатэатра да мэтро ў адрозьненьні ад Дома Кіно; даволі шмат месца пасядзець/пачакаць сэансу кіно й пры гэтым не стаяць у чарзе ля ўваходу; недалёка ад дома (жыве на ст.м. Парк Чалюскінцаў);

– эмоцыі: невялікая стомленасьць (ад шуму прашпэкта), няўтульна ад нязручных сядзеньняў; прыемныя адчуваньні ад прыпякаючага сонца й прахалоднага ветру; утульнасьць – расьліны абмяжоўваюць ад транзытнага прашпэкта.

Мапа прастораў Менска

Перайсьці да мапы прастораў Менска