Універсам цэнтральны
прашпект Незалежнасьці, 23 Паказаць на мапе

Унівэрсам разьмешчаны на першым паверсе жылога дома па адрасе прашпект Незалежнасьці, 23 (пры будаўніцтве – пр. Леніна), пабудаваным ў 1953 годзе па праэкце архітэктараў Міхаіла Парусьнікава і Георгія Заборскага. Тады ён называўся крамай № 13 і належаў Райхарчгандлю Ленінскага раёна горада Менска.

Назва «Цантральны» унівэрсам атрымаў толькі ў 1977 годзе, калі да жылога дома прыбудавалі вялікую гандлёвую залю, падымацца да якой да гэтага часу трэба па двух крутых сходах. Калі зьявілася вялікая гандлёвая заля, ранейшае памяшканьне крамы стала свайго роду вэстыбюлем – там застаўся кафэтэрый з доўгай барнай стойкай каля акна. Даўжыня стойкі – больш за 20 м.

Колькасьць адзьдзелаў на першым паверсе – 7. Зь іх 2 алкагольных, 1 кандытарскі, 3 сьмешаныя адзьдзелы і 1 кулінарыя.

Кошт найбольш таннага спіртнога – 0,98 р. за 50 гр. гарэлкі, найбольш дарагога – 3,79 р. за 50 гр. віскі.

Адрэса: прашпект Незалежнасьці, 23

Час працы: 8.00 - 23.00

Тэлефон: (+37517) 226-12-89

Адміністрацыя: ЗАТ "Універсам Цэнтральны"

ТЭЗЫ З ТЛУМАЧЭННЕМ
посмотреть методологию

Бар “Цэнтральны” вызначаецца сваёй парадаксальнасьцю. З аднаго боку гэта такі дыназаўр савецкай мінуўшчыны, які ня ўпісваецца ў сучасныя канцэпцыі мэйнстрымнага адпачынку, а з другога – зь лёгкасьцю знаходзіць свайго наведвальніка, які шукае сацыяльны й дэмакратычны адпачынак альбо незвычайны фармат бара. Падчас дасьледваньня месца аўтаэтнаграфічным мэтадам былі вызначаны наступныя рысы, якія ўласьцівы для гэтай прасторы й могуць быць выкарыстаны ў залічэньні такога тыпу бараў да публічных прастораў.

Cацыяльна-справядлівае месца

Фармат бара не прадугледжвае сядзячых месцаў і ня важна, прафэсар ты ці студэнт, бізнэсмэн альбо апошні прапойца. Усе аднолькава стаяць. І гэта ў сваю чаргу стварае дастаткова давяральныя пачуцьці, якія немагчыма пабудаваць на сацыяльнай няроўнасьці розных катэгорый людзей. Вылучыцца сярод астатніх дастаткова праблематычна, бо кулінарыя й напоі каштуюць танна й немагчыма ўбачыць сытуацыю, калі побач стаяць два чалавека, і адзін зь іх пье віскі Jameson, а другі бальзам “Беларускі”. Тут хутчэй усе будуць піць бальзам “Беларускі”.

Умоўная закрытасьць асобных груп

Сацыяльны характар піцейнай установы прыцягвае ў першую чаргу субкультурныя групы: панкі, мэталісты, анархісты, фашысты. У сілу некаторых абставінаў у разыходжаньні ідэалёгій яны не заўжды могуць ужывацца, але бар “Цэнтральны” можа й дазваляе зьбірацца ўсім пад сваім дахам, нават варагуючым бакам.

Зручнасьць і дасяжнасьць прасторы

Месца знаходзіцца ў самым цэнтры горада (да нулявога кілёмэтра літаральна 100 мэтраў) і выходзіць на галоўны прашпэкт краіны. Мэтро знаходзіцца ў крокавай дасяжнасьці, што дазваляе проста й хутка дабрацца да месца прызначэньня й у сяброўскай кампаніі ужаліцца півам ці чым памацней.

Месца-парадокс

У прадстаўленьні большасьці гарадзкіх жыхароў такога кшталту бар наўрад ці ўпісваецца ў сацыяльную прастору стэрыльнага цэнтру беларускай сталіцы. Але ягоная схаванасьць ад пабочных вачэй з картэжэй рознага кшталту чыноўнікаў дазваляе існаваць месцу й карыстацца дастатковай папулярнасьцю ў менчукоў і турыстаў, каб не зачыніцца.

Месца сымбалічнага спыненьня часу

Пра арыгінальны савецкі інтэр’ер унутры ўстановы (толькі самы гультаяваты наведвальнік ня ўзгадваў цікавыя распісаныя сьцены на сельскагаспадарчую тэматыку й цудоўныя барэльефы, як сымбаль ранейшага дастатку) пісалі неаднаразова, а калі прыязджаюць турысты зь іньшых краін, то бар “Цэнтральны” са сваёй мастацкай складаючай зьяўляецца абавязковай для наведваньня кропкай. Абслугоўваньне таксама грае вялікую ролю, каб з галавою акунуцца ў савецкую мінуўшчыну. Ну, што-ж, такая савецкая спадчына – ня самы дрэнны прыклад.

Мэтад аўтаэтнаграфіі
посмотреть методологию

Назіраньне адбывалася з 19:30 да 21:00 у пятніцу ўвечары за стойкай бара “Цантральны”. Дадзены час зьяўляецца найбольш актыўным для дадзенай прасторы, так як большасьць кампаній зьбіраецца ў кампаніі для сумеснага расьпіваньня алькагольных напояў. У зімовы пэрыяд колькасьць наведвальнікаў значна перавышае колькасьць летам, бо сыходзячы з добрых умоў надвор’я частка наведвальнікаў аддае перавагу адпачынку на сьвежым паветры. Надвор’е ў час назіраньня было добрым, без дажджу, тэмпература паветра – каля +18-20.

Для навічка, які ў першы раз прыйшоў у Ц. першапачатковыя пачуцьці могуць быць прыгнятальнымі, бо вялікая колькасьць людзей падзелена на асобныя групы, частка зь якіх мае “асацыяльны” выгляд і стан алькагольнага апьяненьня. Аднак для аматараў “злачнякоў” такая атмасфэра мае прыцягальнасьць, таму празь некаторы час пачынаеш разумець унутраную кухню месца й сваю прыгажосьць. Часьцей за ўсё зайшоўшы ў Ц. можна адразу адчуць масавую весялосьць вялікай часткі людзей, што таксама паднімае настрой. Калі чалавек прыходзіць адзін, то ёсьць верагоднасьць таго, што ён будзе адчуваць адзінока. Але з гэтым лёгка змагацца, бо знайсьці кампанію там ня так складана: дастаткова праставіць піва “небясьпечным” элемэнтам, альбо ў залежнасьці ад выгляду наведвальнікаў знайсьці кампанію па інтарэсах. Калі ты прыйшоў ужо з кампаніяй, то ніякай праблемы для сацыялізацыі няма, яны лёгка ўліваюцца ў агульны струмень весялосьці й суцэльнага чалавечага шуму.

У кантэксьце гораду гэта хіба “месца-выключэньне”: больш нідзе няма такога сацыяльнага месца ў самым цэнтры Менску з асаблівай атмасфэрай, якую ствараюць дэкор сьцен, мясцовыя прадавачкі й, канечне, самі наведвальнікі. Наўрад ці бар Ц. арганічна ўпісаны ў бліжэйшае асяродзьдзе гораду, але ўлічваючы ягоныя планіровачныя асаблівасьці моцна й не выпадае зь яго.

Першай асацыяцыяй, якая ўзьнікла з гэтым месцам – месца масавага разврату ў самым цэнтры Менску. Але часткова ўцягваесься ў гэтую атмасфэру. Магчыма менавіта Ц. дазволіў палюбіць разнастайныя злачнякі ва ўсім горадзе, бо пачынаеш асэнсоўваць іх зь іньшага боку, з боку сацыяльнага кантакту без прыўкрас, які ёсьць у сапраўдным жыцьці з сапраўднымі людзьмі.

У адной сяброўскай кампаніі мы называем Ц. “Тартуга” – месца, дзе зьбіраюцца сапраўдныя менскія піраты, як у фільм “Піраты карыбскага мора”. З кніг – Джек Керуак “У дарозе”.

Асабіста для мяне гэтае месца азначае тое, што тут ня трэба падавацца лепш, чым ты ёсьць насамрэч, тут гэтага ніхто не ацэніць. Я вельмі цаню Ц. за ягоную чэснасьць, і канечне за таннае піва й некаторую рызыку для здароўя, гэта прымушае жыць. Галоўнае не перабаршчыць.

Час унутры Ц. плыве больш павольна, але вялікія вокны, якія ён мае, дазваляюць прыйсьці ў стан і задумацца, гледзячы на прабягаючых людзей, наколькі быстрацечнае жыцьцё ў нашым вымярэньні. Дарэчы, вокны ствараюць яшчэ лепшую атмасфэру, калі ты можаш назіраць за астатнімі людзьмі, якія ў гэты момант ня бачаць цябе, і філязоўстваваць пра жыцьцё.

ІНТЭРВІЮ
посмотреть методологию

Вы здесь сегодня впервые или уже были здесь до этого? Как часто вы здесь бываете? С какой целью?

– Не часто, 2 раз за сезон.

– Бываю редко, когда мне захочется выпить паршивого  разливного пива.

– Я живу в Ждановичах и, когда приезжаю в центр, всегда захожу в Центральный. И мои дети тоже сюда заходят, здесь самые демократичные цены в городе. Прихожу попить кофе, я ощущаю себя здесь как дома. Бываю здесь по утрам.

– Раз в месяц, раньше чаще, обычно по вечерам. Мне нравится здесь атмосфера. Один из последних памятников совдепа.

– Первый раз.

– Я тут живу неподалёку, бываю по вечерам и по утрам.

– Работала здесь не далеко в музее Бровки. Часто здесь бывала на обеде. Сейчас я бываю здесь меньше, 5 дней в неделю. Тут всегда кто-то есть. Когда-то было зависимость от Центрального, пока не выпью чашку кофе в центральном, не могу ничего делать. Хотя жила я на автозаводе.

– Раньше был чаще, сейчас всё реже. Устаешь приходить в это место. Люди приходят сюда пор старой памяти.

( нужно ли записывать истории?)

Что Вам нравится в этом месте, что привлекает? Что не нравится, раздражает? Как Вы описали бы это место?

– Не много на проспекте мест, где можно сесть, выпить, поговорить. Самый большой недостаток заведения – это пиво подают в пластиковых стаканчиках.

– Не весьма приятная атмосфера, но люстры здесь прикольные.

– Контингент не нравится, а нравится мне здесь более ламповая атмосфера, когда людей здесь минимум и никто не ходит и не стреляет у тебя мелочь, придумывая невероятные истории.

– Нравятся люди и люди, которые работают здесь, они лояльно относятся к пожилым людям и попрошайкам, всегда нальют стакан воды. Кофе вкусное, «аутентичные» пирожные, нигде таких нет.

– НЕ знаю, эта барная стойка, скопление людей. Хотя сейчас их здесь не много. Раньше было много неформалов, это моя тема.

–  Сервис можно сказать нулевой. Не понятно куда подходить, и не всё работает

– Нравится ассортимент и архитектура. Не нравится контингент по вечерам.

– Находится в самом центре, это всем удобно. Центральный учит нас толерантности и демократичности. Сюда приходят, чтобы вырваться из своего стандартного окружения. Привлекают цены. Легко познакомится с кем-нибудь.  

– Такие прекрасные женщины, картины, арбузы, коровы. Вторжение хауса в твою жизнь.

Какие эмоции у Вас вызывает это место, и какие элементы пространства эти эмоции формирует? Насколько уютно?

– Когда выпью бокал пива, положительные.

– всевозможные, от самых трагичных до самых весёлых. Посмотрите вокруг, все пьют, моего друга здесь пырнули в день святого Валентина.

– Вокруг смотреть скучно, вокруг смотреть не интересно, только на картины смотреть.

– С детства это моё место и хорошо, что хоть оно осталось. Места, где мы тусили.

– Навивает воспоминания о молодости. Уютнее. Чем во многих заведениях Минска.

– Советскость не очень нравится. С уютностью здесь 50 на 50. С советского кафетерия стоишь и наблюдаешь современный Минск. Город бежит куда-то.

– У меня мама здесь работала, поэтому навивает воспоминания о детстве. Помню ещё здесь картинка не раскрашенные. Аквариум как место встречи. А одежда в «Душечке» реально из Барселоны.

– Сейчас это место вызывает у меня усталость, так как я здесь бывал слишком часто. Но я здесь привык отдыхать после работы и учебы. Прихожу и встречаю каких-то знакомых, это осталось и это приятно. Не могу сказать, что центральный вызывает у меня какие-то родные чувства, но несмотря на мою усталость от этого место. В целом всё хорошо.

– Есть воспоминания с друзьями, когда мы здесь всё время тусили. Первое место, когда приезжали гостю, я вела именно в это место. Это очень позитивное место. С детством ассоциации, впечатляли эти пальмы на картинах. Лакшери продукты с детства.

Дарья, пекарь-кондитер, СООО «Баниар»

Александра, историк, «LC Waikiki»

Владислав, средн.спец., всем подряд

Игорь, средн.спец., машинист крана

Таццяна Шчасная, педагог, мастак

Сергей Т, Лина Медведева, филосов из БГУ

 

Приложение: документальный фильм “Центральный”

«Центральный» — документальный фильм о самом простом и легендарном месте Минска. Фильм, который был снят во время и после работы над одноименным спектаклем театральной лаборатории Fortinbras при Беларусском Свободном театре (реж. Владимир Щербань).

Мапа прастораў Менска

Перайсьці да мапы прастораў Менска