Мяняем наберажныя Мінска

Усё часцей з боку гараджан можна пачуць патрабаванні на якаснае асяроддзе: ад заніжаных бардзюраў і адсутнасці аўтамабіляў на зялёных зонах да якасных наберажных і зручных вуліц.

Сацыяльныя гарадскія праблемы набываюць усё большы маштаб, бо з аднаго боку людзей у горадзе становіцца больш, што прыводзіць да ўшчыльнення/ушчамлення інтарэсаў асобных катэгорый гараджан, а з другога — самі жыхары паступова пачынаюць бачыць праблемы ў горадзе і патрабаваць іх вырашэння з боку адміністрацыі гораду.

Запоўніць анкету анлайн.

Грамадскія прасторы — гэта тыя гарадскія прасторы, якія не знаходзяцца ў прыватнай уласнасці і граюць велізарную сацыяльную ролю ў жыцці горада і гараджан. Гэта могуць быць вуліцы, паркі, наберажныя або плошчы. Аднак для стварэння роўных ўмоў і змяншэння дыскрымінацыі гэтыя прасторы павінны праектавацца, будавацца і рэканструявацца такім чынам, каб іхная дасяжнасць была аднолькавай для ўсіх гараджан, у тым ліку і для маламабільных груп людзей (напрыклад, пенсіянеры ці бацькі з малымі дзецьмі), якія па сваіх фізічных і псіхалагічных асаблівасцях
найчасцей сутыкаюцца з праблемамі дасяжнасці да такіх прастораў.

З мэтай трансфармацыі грамадскіх прастораў Мінска з улікам інтарэсаў і магчымасцяў маламабільных груп насельніцтва, урбаністычная ініцыятыва “Добры горад” праводзіць даследванне гарадскіх наберажных Мінска на прадмет іх дасяжнасці з боку гараджан.

Гэтае даследванне складаецца з двух этапаў:

  1. даследванне некалькіх тыпаў гарадскіх прастораў на прадмет уліку інтарэсаў маламабільных груп насельніцтва (бацькоў з малымі дзецьмі, пенсіянераў і людзей з інваліднасцю);
  2. распрацоўка рэкамендацый па іх трансфармацыі з мэтай выключэння дыскрымінацыі асобных катэгорый грамадзян.

Даступнае асяроддзе прадугледжвае стварэнне роўных ўмоў, пры якіх людзі з абмежаванымі магчымасцямі будуць адчуваць сябе камфортна і на адным узроўні з усімі астатнімі. Іншымі словамі — гэта безбар’ерны доступ да любых установаў і аб’ектаў гарадской інфраструктуры.

Мы просім вас прыняць удзел у даследаванні і адказаць на пытанні, якія тычацца вашага стаўлення да гарадскіх наберажных: якія менавіта гарадскія наберажныя вам вядомы, як часта вы праводзіце там свой час і што можаце сказаць аб іх добраўпарадкаванні. На запаўненне ўсёй анкеты спатрэбіцца не болей за 10 хвілін, але дзякуючы вашым адказам мы зможам зрабіць горад больш зручным і дасяжным.

Запоўніць анкету анлайн.

Мапа прастораў Менска

Перайсьці да мапы прастораў Менска