жнівень 15, 2017

Роля высокай шчыльнасці насельніцтва/забудовы ў паспяховай функцыяналізацыі гарадоў

Пытанне развіцця гарадоў з’яўляецца адным з самых актуальных у Беларусі, але на яго вырашэнне на жаль траціцца нашмат меньш крэатыўнай энэргіі і рэсурсаў, чым гэтае пытанне заслугоўвае. На сённяшні момант у гарадах Беларусі жыве больш за 75% насельніцтва, і гэтая лічба з кожным годам працягвае расці.

Хвароба ці панацэя?

Адэпты пастаральнага ладу жыцця шмат пакаленняў наракаюць горад і яго культуру: горад з высокай шчыльнасцю насельніцтва ды будынкаў стварае антысанітарныя ўмовы, спрыяе пашырэнню вірусаў і хваробаў. Вялікі горад дае пачуцці ананімнасці і ўседазволенасці, якія ў сваю чаргу адпавядаюць павышэнню ўзроўня злачынстваў, парокаў, зніжаюць маральныя прынцыпы. З адваротнага боку, жыццё ў вёсцы асацыіруецца з высокімі маральнымі прынцыпамі, патрярхальным ладам жыцця ды сфармуляванымі правіламі. Ідэя часоў старажытнага Рыму зноў знайшла актыўны распаўсюд у Англіі канца ХІХ стагоддзя ды Злучаных Штатах 50-х гадоў ХХ стагоддзя. Тым не менш, сітуацыя сёння змяняецца дастаткова радыкальна. Гарады як дэмаграфічныя і прадуктыўныя агламерацыі сканцэнтраваныя ў невялікіх геаграфічных прасторах атрымліваюць шэраг перавагаў. Яны з’яўяюцца эпіцэнтрам іннавацый: абмежаваная прастора гарадоў стварае шчыльнасць, неабходную для эфектыўнага абмену новымі ідэямі і думкамі, стварае спрыяльныя ўмовы для пашырэння сацыяльнага і чалавечага капіталаў, неабходных для ўстойлівага развіцця. Высокая шчыльнасць насельніцтва таксама зніжае кошт інфраструктуры і кошт забеспячэння жыццёва-неабходных патрэбнасцяў жыхароў, павышае эфектыўнасць сэрвісу ды сферы паслугаў. Высокая шчыльнасць таксама забяспечвае больш эфектыўны грамадскі транспарт і зніжае неабходнасць карыстання аўтамабілем. Важным элементам устойлівага развіцця гарадоў з’яўляецца экалагічны след, які маюць гарады. Напрыклад, параўнайце Барселону з Атлантай: улічваючы аднолькавую колькасць жыхароў, Барселона з высокай шчыльнасцю насельніцтва мае плошчу ў 26 разоў меньшую за Атланту, а ўзровень выкідаў вугляроду ў атмасферу меньшы ў 11 разоў. З развіццём гораду праз распаўзанне (urban sprawl), зніжаецца шчыльнасць насельніцтва ды адпаведна растуць негатыўныя паказчыкі росту коштаў утрымання інфраструктуры, павялічваецца негатыўны ўплыў гораду на экалогію ды атмасферу. Паспяховы горад сёння — гэта горад, які прапаноўвае набор умоваў, якія павышаюць прадукцыйнасць і дабрабыт сваіх жыхароў. Таму не дзіўна, што такія гарады як Нью-Йорк, які ў 1970-х быў афіцыйна прызнаны банкротам, сёння з’яўляецца адным з самых буйных мегаполісаў свету, які прываблівае не толькі самых багатых ды ўплывовых людзей, але і амбіцыйных выпускнікоў лепшых універсітэтаў. Адпаведная сітуацыя адбываецца ва ўсім свеце а таксама ў Беларусі, бо маладыя людзі ўсведамляюць што менавіта праз спецыфічную геаграфічную арганізацыю, шчыльнасць рэсурсаў ды паслугаў менавіта горад з’яўляецца цэнтрам новых магчымасцей.

Механізмы рэгулявання росту. Роля высокай шчыльнасці насельніцтва/забудовы ў паспяховай функцыяналізацыі гарадоў.

Такім чынам, высокая шчыльнасць насельніцтва з’яўляецца хутчэй панацэяй, чым хваробай. Адначасова з гэтым, пры некантраляваным павялічэнні насельніцтва паўстаюць фактары, якія дзейнічаюць у адваротным накірунку і пагаршаюць якасць жыцця ў вялікіх гарадах. Самым энцыклапедычным прыкладам такіх працэсаў стаў Парыж канца ХІХ стагоддзя і адпаведныя рэформы барона Хаусмана, які тэхнакратычнымі метадамі змагаўся з неабмежаваным ростам гораду. Іншы вядомы прыклад гэта ўрбаністычныя праэкты Ле Карбузье, які ў сваім бачанні высоткаў у парку (towers in the park) спрабаваў аптымізаваць арганізацыю прасторы гарадоў з высокай шчыльнасцю насельніцтва. Кожны з шматпавярховых высотных дамоў павінен быў функцыянаваць як асобная індывідуальная гарадская фармацыя, парк вакол мусіў быць прасторай для адпачынку, а спалучэнне паміж башнямі і іншымі будынкамі гораду адбывалася б толькі праз прыватны аўтатранспарт. Нягледзячы на прывабнасць ідэяў, урбаністычныя праэкты Ле Карбузье не знайшлі распаўсюду ў сваім першапачатковым выглядзе, але ўвасобіліся ў іншых шматлікіх інтэрпрэтацыях — напрыклад район Камменай Горкі ў Менску. Ле Карбузье і Хаусман спрабавалі ўрэгуляваць праблему шчыльнасці насельніцтва пост-фактум, але працэс росту горада больш складаны. На сённяшні дзень існуе два галоўных механізма кантралявання росту насельніцтва гарадоў — праз адміністрацыйнае падзяленне, заніраванне і адпаведныя падаткі і праз майстар-план развіцця гораду. Вялікія мегаполісы, якія прыярытуюць пазіцыі бізнэсу ды эканамічных фактараў, а таксама там, дзе дзяржава адыгрывае меньшую ролю ў грамадстве абіраюць першы шлях праз заніраванне і падаткі— гэта гарады ЗША, паўночнай ды часткова паўднёвай Амерыкі: Нью-Йорк, Чыкага, Мехіка-Сіці, Сан-Паўла. Іншыя краіны, тыя, дзе дзяржаўнае кіраванне мае больш моцныя пазіцыі абіраюць другі шлях — праз урбаністычны майстар-план, адпаведна якому адбываецца рост і развіццё гораду. Такім планам рэгулявалася развіццё гарадоў у Савецкім Саюзе, такі план існуе ў Сінгапуры, гарадах Кітая, Японіі, Францыі. Такім планам на сённяшні дзень кіруеццца Менск. План развіцця таксама ўключае элементы заніравання, але ў гэтым выпадку інтарэсы бізнэсу і вольнага рынку выступаюць хутчэй другаснымі і падпарадкоўваюцца асноўнаму плану, зацверджанаму афіцыйнымі інстанцыямі. Зразумела, часам паўстаюць іншыя фактары абмежавання росту гарадоў, напрыклад геаграфічныя. Цэнтральная частка Нью-Йорку —Манхэттан, з’яўляецца выспай, што такім чынам абмяжоўвае магчымасці росту і стымулюючы рост гораду ўверх, а не гарызантальна. Ва ўмовах вольнага рынку, адпаведна высокай шчыльнасці насельніцтва расце кошт на жыллё як рэсурса, што ў сваю чаргу спрыяе развіццю спецыфічных сегментаў рынку. Уласнікі жылля ды мясцовы бізнэс Нью-Йорку адыгрываюць галоўную ролю ў спалучэнні з геаграфічнымі фактарамі. Падобная сітуацыя адбываецца ў Японіі, Сінгапуры ды Ганг-Конгу дзе з-за геаграфічнай лакацыі кошт на зямлю і жыллё з’яўляецца галоўным фактарам, які абмяжоўвае рост насельніцтва. У развітых краінах неа-лібералізму хутчэй за ўсё бліжэйшым часам будзе працягвацца тэндэнцыя росту коштаў на нерухомасць у гарадах, што само па сабе можа служыць асноўным фактарам абмежавання росту непасрэдна ў межах гарадской агламерацыі.

Перспектывы Менску

Роля высокай шчыльнасці насельніцтва/забудовы ў паспяховай функцыяналізацыі гарадоў  PAGE 3  Сёння Менск, як і шмат іншых беларускіх гарадоў развіваецца па своеасаблівым гібрыдным накірунку, аналагі якому можна знайсці толькі на ўсход ад беларускіх межаў. Дзякуючы генплану які не дазваляе развіцце гораду за межы МКАД, Менск мае вельмі акрэсленую форму, што з’яўляецца дастаткова спецыфічнай і незвычайнай рысай для сучасных сусветных гарадоў. Такім чынам, афіцыйна Менск адносіцца да другога кірунку абмежавання колькасці насельніцтва — праз майстар-план. Менскія гарадабудаўнікі таксама ўжываюць метады адміністрацыйнага падзялення на Менск ды Менскі район, дзе будоўлі па-за межамі МКАД падпадаюць у іншую юрысдыкцыю. У горадзе таксама функцыянуе заніраванне, толькі ў адпаведнасці з якім можа адбывацца развіццё частак гораду. Тым не менш, сёння план развіцця Менску не адпавядае рэчаіснасці, не адказывае патрэбам жыхароў гораду ды ня мае азначанага плану кіравання стыхійным ростам насельніцтва. Больш за тое, як мы можам бачыць з шматлікіх прыкладаў новай кропкавай забудовы ў горадзе, майстар-план часам уступае інтарэсам бізнэсу не на карысць жыхароў і такім чынам не адпавядае патрабаванням устойлівага развіцця. Адначасова з гэтым, Менск мае высокую шчыльнасць насельніцтва — 5,966 чалавек на квадратны кіламетр, што амаль што адпавядае шчыльнасці насельніцтва Лондана — 6,000 чалавек на квадратны кіламетр. Гэта стварае адзін з галоўных патэнцыялаў гораду — магчымасць устойліва развівацца за кошт высокай шчыльнасці насельніцтва. Тым не менш, варта памятаць што гэтыя лічбы сярэднія, і не адлюстроўваюць розніцу ў шчыльнасці насельніцтва паміж шматкватэрнымі высотнымі дамамі спальных раёнаў ды цэнтральнай часткай гораду, якая адпавядае ідэалам горадабудаўніцтва канца ХІХ стагоддзя. Высокая шчыльнасць насельніцтва вымагае адпаведнай інфраструктуры, якая з новай забудовай гораду рэдка адпавядае патрабаваннем жыхароў. Пры сучаснай кропкавай забудове ды ўшчыленні цэнтру Менску, вельмі часта не бяруцца пад увагу патрабаванні інфраструктуры — гэта і адукацыйныя ўстаноы, школы, садкі, і паліклінікі, і сфера паслугаў і, нарэшце, патрэбы аўтатранспарту.

План развіцця

Такім чынам, Менску трэба працаваць над развіццём патэнцыялу высокай шчыльнасці насельніцтва, дзе геаграфічная блізкасць людзей спрыяе стварэнню новых магчымасцей, пашырэнню культурнага ды чалавечага капіталу. Тым не меней, варта задумацца ці прапаноўвае Менск сёння сваім жыхарам набор умоваў, якія спрыяюць павышэнню іх прадукцыйнасці і дабрабыту. Генплан развіцця гораду павінен быць не аптымістычным, а рэалістычным, і павінен акрэсліваць рацыянальны ўстойлівы план забудовы, які будзе ўлічваць патрабаванні інфрастуктуры і бізнэсу. Паспяховаму Менску будучыні спатрэбяцца новыя зялёныя зоны, развіты грамадскі транспарт, новыя магчымасці сферы паслуг, адпаведныя адукацыйныя і медыцынскія ўстановы, якія часта не ўлічваюцца пры сучасным “ушчыленні.” Пры ўстойлівым развіцці шчыльнасць насельніцтва гораду не абавязкова павінна вырасці, але яна павінна выраўняццца. Больш за тое, развіццё Менску не павіннае адпавядаць савецкім аналагам —цэнтр ды спальныя раёны. Для ўстойлівага развіцця ўсе зоны гораду, а не толькі цэнтр павінны быць прывабнымі не толькі для жылля, але і для бізнэсу. Нягледзячы на распаўсюджанасць шматпавярховых “башняў” Ле Карбузье, сусветны досвед падцвердзіў  Роля высокай шчыльнасці насельніцтва/забудовы ў паспяховай функцыяналізацыі гарадоў неабходнасць змяшанага тыпу развіцця (mixed use development). Змяшаныя зоны жылля, камерцыі, сферы паслугаў ды бізнэсу зробяць горад прывабным і цікавым у любы час дня і ночы, забяспечаць прысутнасць людзей на вуліцах ды бяспеку, адпаведна тэорыі Джэйн Джэйкабс. Развіццё розных зонаў гораду паменьшыць загружанасць цэнтру і адпаведна, ужыванне транспарту. Менск з высокай шчыльнасцю насельніцтва ды прадуманай інфраструктурай паменьшыць негатыўны ўплыў беларусаў на экалогію і ўзровень выбрасаў вугляроду. Зразумела, ёсць натуральная межы шчыльнасці насельніцтва. Як азначыў Дзмітры Бабіцкі ў сваім артыкуле, варта зняць штучнае абмежаванне на рост гораду. Таксама варта задумацца пра магчымае ўстойлівае развіццё гарадоў-сатэллітаў. Які б шлях развіцця не быў абраны, варта памятаць пра ўнікальныя магчымасці гораду як фармацыі, якая ствараецца толькі людзьмі ды іх сувязямі. Горад без сацыяльнага, культурнага ды чалавечага капіталу губляе сваю прывабнасць ды патэнцыял і ператвараецца ў фабрыку тэхнічнай вытворчасці.__

Мапа прастораў Менска

Перайсьці да мапы прастораў Менска