Лістапад 11, 2018

“Трыюмф горада. Як наша найвялікшае вынаходніцтва робіць нас багацей, разумней, экалагічней, здаравей і шчаслівей”

КНІГА:

  • “Трыюмф горада. Як наша найвялікшае вынаходніцтва робіць нас багацей, разумней, экалагічней, здаравей і шчаслівей”/”Triumph of the City: How Our Greatest Invention Makes Us Richer, Smarter, Greener, Healthier, and Happier“;

АНАТАЦЫЯ:

Гарвардскі эканаміст Эдвард Глэйзер паказвае ў сваёй кнізе, што насуперак устаялым уяўленням пра гарады (брудных, бедных, нездаровых, поўных злачыннасці, дарагіх для жыцця і забруджваючых навакольнае асяроддзе) насамрэч яны з’яўляюцца самымі здаровымі, экалагічнымі і багатымі (у культурным і эканамічным сэнсе) месцамі для жыцця. Ньюёркцы, напрыклад, жывуць даўжэй астатніх амерыканцаў, а лік захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы і выпадкаў раку ў гэтым горадзе ніжэй, чым у сярэднім па краіне. Больш за палову прыбытку развітых краін зарабляецца ў буйных гарадах, а гарадскія жыхары спажываюць у сярэднім на 40% менш энергіі, чым жыхары прыгарадаў.
Глэйзер выкарыстоўвае гістарычныя апісанні і ўласныя назіранні, паказваючы схаваныя механізмы працы гарадоў. Людзі, якія селяцца нават у самых горшых гарадах – Кіншаса, Калькута, Лагас, – маюць лепшую працу і лепшае здароўе, чым жыхары навакольных вёсак. Глэйзер паказвае, што Бангалор і Крэмніевая даліна маюць дзіўна падобную гісторыю, што адукацыя грае важнейшую ролю ў поспеху гарадоў, і што новыя тэхналогіі насамрэч спрыяюць таму, каб людзі пачыналі жыць бліжэй адзін да аднаго.

РЭЦЭНЗІЯ:

УРЫЎКІ З КНІГІ:

Поўны друкаваны варыянт выдання можна ўзяць пачытаць у нашай бібліятэцы, для гэтага проста пакідайце заяўку ў каментарах да гэтага паста.

Электронны варыянт можна знайсці па спасылцы: http://www.klex.ru/n5y

БОНУС: курс на EDX ад аўтара кнігі “CitiesX: The Past, Present and Future of Urban Life” https://courses.edx.org/courses/course-v1:HarvardX+Urban101x+1T2018/course/ на ангельскай мове (Harvard University).

Мапа прастораў Менска

Перайсьці да мапы прастораў Менска