Аб прызнанні Каардынацыйнай Рады

Мы, урбаністычная ініцыятыва “Добры горад”, канстатуем, што Беларусь знаходзіцца ў стане палітычнага і прававога крызісу.

Мы бачым, што рашэнні і дзеянні, якія прымаюць прадстаўнікі дзяржаўных органаў, парушаюць правы грамадзян і правы чалавека, вядуць да росту беззаконня і гвалту ў краіне.

Мы рэзка асуджаем гвалт, незаконныя дзеянні і ціск у дачыненні да мірных грамадзян, асабліва да студэнтаў і навучэнцаў, выкладчыкаў і навукоўцаў.

Мы прызнаем перамовы адзіным прыймальным і цывілізаваным спосабам вырашэння сітуацыі паміж двума бакамі: прадстаўнікамі пратэстуючага грамадства і прадстаўнікамі ўладных палітычных структур.

Мы прызнаем у якасці адзінага легітымнага прадстаўніка пратэстуючага боку Каардынацыйную Раду, створаную па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай.

Мы выказваем Каардынацыйнай Радзе поўны давер і дэлегуем права прадстаўляць нашыя інтарэсы ў перамовах з беларускімі ўладамі па выкананню патрабаванняў, што замацаваныя ў Рэзалюцыі Каардынацыйнай Рады ад 19.08.2020:

1. Спыненне палітычнага пераследу грамадзян Рэспублікі Беларусь з боку ўладаў, узбуджэнне крымінальных спраў, прыцягненне вінаватых да адказнасці.

2. Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, скасаванне неправамоцных судовых пастаноў, выплата кампенсацый ўсім пацярпелым.

3. Прызнанне выбараў 9 жніўня 2020-га несапраўднымі і правядзенне новых выбараў згодна з міжнароднымі стандартамі з новым складам усіх камісій па выбарах, уключна з Цэнтральнай выбарчай камісіяй.

Мы таксама заклікаем іншыя арганізацыя грамадзянскай супольнасці Беларусі (зарэгістраваныя і нефармальныя, рэспубліканскія і мясцовыя, новыя і старыя), асабліва урбаністычныя, публічна прызнаць паўнамоцтвы Каардынацыйнай Рады.

Мы таксама заклікаем сябраў і прыхільнікаў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі і ўсіх грамадзян далучацца да пашыранага складу Каардынацыйнай Рады.

Мапа прастораў Менска

Перайсьці да мапы прастораў Менска