fbpx

Падкаст “Заехаць у горад”

Наш падкаст прысьвечаны размовам пра горад, які мы бачым па-рознаму, але аднолькава ўсе марым жыць у зручнай і ідэальнай прасторы. Хаця магчыма гэта даволі ўтапічная ідэя.

У нашым падкасьце мы будзем разьбірацца са шматлікімі кропкамі гледжаньня, як выглядае горад з боку розных людзей. Для гэтага запрашаем на нашу размову ўрбаністаў, прадпрымальнікаў, гісторыкаў, чыноўнікаў, эколягаў і актыўных гараджан, якія гатовы падзяліцца сваім досьведам на такую няпростую тэму. Такім чынам павінны разьвеяцца міфы, якія зьвязаныя з горадам і ня толькі.

Усё гэта мы робім дзеля таго, каб паспрабаваць скласьці шматгранны вобраз ідэальнага горада і пазьбегнуць у нашых меркаваньнях аднабаковасьці. Першы сэзон падкасту мы прысьвяцілі тэме пандэміі й назвалі “Беларускія гарады пасьля COVID-19”.

Падкаст “Заехаць у горад” публікуецца на ўсіх плятформах, дзе вам зручна слухаць аўдыё: у Apple і Google Podcasts, ўКантакце і Яндэкс. Музыцы, у CastBox і YouTube 🎧 Тут мы размаўляем пра горад і яго вобраз з розных бакоў🎙

Падкаст створаны камандай урбаністычнай ініцыятывы “Добры горад | Good city” пры падтрымцы студыі PROBEL, Лятучага ўніверсітэта і Асамблеі НДА у межах кампаніі “Зробім лепш 2020” #zrobimleps2020 #зробімлепш2020.

Наш інстаграм instagram.com/goodcityby

Старонка ў Facebook facebook.com/goodcityby

Суполка ўКантакце vk.com/goodcityby

YouTube youtube.com/channel/UChDW-od4haPZuCYyqU4gZmw

Мапа прастораў Менска

Перайсьці да мапы прастораў Менска