“Трыюмф горада. Як наша найвялікшае вынаходніцтва робіць нас багацей, разумней, экалагічней, здаравей і шчаслівей”
КНІГА:
- “Трыюмф горада. Як наша найвялікшае вынаходніцтва робіць нас багацей, разумней, экалагічней, здаравей і шчаслівей”/”Triumph of the City: How Our Greatest Invention Makes Us Richer, Smarter, Greener, Healthier, and Happier“;
- пераклад 2014 г. І. Кушнаровай выдаведства Інстытута Гайдара (https://www.iep.ru/ru/edvard-gleizer-triumf-goroda-kak-nashe-velichaishee-izobretenie-delaet-nas-bogache-umnee-ekologichnee-zdorovee-i-schastlivee.html );
- колькасць старонак – 432.
АНАТАЦЫЯ:
Гарвардскі эканаміст Эдвард Глэйзер паказвае ў сваёй кнізе, што насуперак устаялым уяўленням пра гарады (брудных, бедных, нездаровых, поўных злачыннасці, дарагіх для жыцця і забруджваючых навакольнае асяроддзе) насамрэч яны з’яўляюцца самымі здаровымі, экалагічнымі і багатымі (у культурным і эканамічным сэнсе) месцамі для жыцця. Ньюёркцы, напрыклад, жывуць даўжэй астатніх амерыканцаў, а лік захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы і выпадкаў раку ў гэтым горадзе ніжэй, чым у сярэднім па краіне. Больш за палову прыбытку развітых краін зарабляецца ў буйных гарадах, а гарадскія жыхары спажываюць у сярэднім на 40% менш энергіі, чым жыхары прыгарадаў.
Глэйзер выкарыстоўвае гістарычныя апісанні і ўласныя назіранні, паказваючы схаваныя механізмы працы гарадоў. Людзі, якія селяцца нават у самых горшых гарадах – Кіншаса, Калькута, Лагас, – маюць лепшую працу і лепшае здароўе, чым жыхары навакольных вёсак. Глэйзер паказвае, што Бангалор і Крэмніевая даліна маюць дзіўна падобную гісторыю, што адукацыя грае важнейшую ролю ў поспеху гарадоў, і што новыя тэхналогіі насамрэч спрыяюць таму, каб людзі пачыналі жыць бліжэй адзін да аднаго.
РЭЦЭНЗІЯ:
- літаратурны крытык Станіслаў Львоўскі для Strelka Magazine: https://strelka.com/ru/magazine/2014/12/12/glazer;
- Вадзім Вецяркоў, публіцыст для дзелавога часопіса “Погляд”: https://vz.ru/opinions/2015/3/24/735918.html;
- агляд ва ўрбаністычным ан-лайн часопісе UrbanUrban.ru: http://urbanurban.ru/blog/education/490/Chto-chitat-Triumf-goroda-Edvarda-Gleyzera
- філосаў Паліна Алексяйчук “Гарады з цела і трагедыя ўрбаністыкі”: http://rabkor.ru/culture/books/2015/02/26/glaeser/.
УРЫЎКІ З КНІГІ:
- часопіс Strelka magazine: http://strelka.com/ru/magazine/2014/12/12/otrivok-iz-glazera?utm_source=hyperlink&utm_medium=post&utm_campaign=otrivok
- канспект “Пра што мы даведаліся ў кнізе “Трыюмф горада”: https://daily.afisha.ru/archive/vozduh/books/chto-my-uznali-iz-knigi-triumf-goroda/
Поўны друкаваны варыянт выдання можна ўзяць пачытаць у нашай бібліятэцы, для гэтага проста пакідайце заяўку ў каментарах да гэтага паста.
Электронны варыянт можна знайсці па спасылцы: http://www.klex.ru/n5y
БОНУС: курс на EDX ад аўтара кнігі “CitiesX: The Past, Present and Future of Urban Life” https://courses.edx.org/courses/course-v1:HarvardX+Urban101x+1T2018/course/ на ангельскай мове (Harvard University).